- нахапіцца
- нахапіцца
зак.
Неожиданно появиться, неожиданно наступить.Ужо блізка сенакосу нахапілася раптам некалькі навальніц. Мележ. ...Вайткевіча... пыталіся, ці праўда, што ён, будучы бургамістрам у Азярышчы пры немцах, у ліпені сорак трэцяга года наслаў эсэсаўцаў на Серадзібор, каб спаліць яго, але нахапіліся партызаны, і эсэсаўцы былі разагнаны. Пестрак. Ранняе ліпеньскае світанне, якое нахапілася неяк знянацку, заспела мяне ў густым ляшчэўніку. Сабаленка. Нахапіліся раннія марозы, укавалі зямлю на пядзю. Місько.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.